Кнігі для падлеткаў

Кто о чем, а я продолжаю о книгах для подростков.

А больш дакладна, пра кнігі для падлеткаў.

З вялікім задавальненнем прачытала «Караліну» Ніла Геймана і вырашыла такі яшчэ раз паспрабаваць скласці спіс сучасных кніг на беларускай мове, якія можна прапанаваць чалавеку ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў.

Першая спроба была, калі мы папрасілі Вольгу Гапееву і Паўла Харланчука саставіць сваі спісы.

Спіс атрымаўся цудоўны, але надта дарослы.

  • “Мова” В. Марціновіч
  • “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч
  • “Белая муха, забойца мужчын” А. Бахарэвіч
  • “Лісты з-пад коўдры” А. Хадановіч
  • “Радзіва Прудок” А. Горват
  • “Возера радасці” В. Марціновіч
  • “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” Л. Рублеўская
  • “Сем камянёў” А. Шэін
  • “Таўсціла і лешч” А. Адамовіч
  • “У неба пехатою” Р. Барадулін

Другая спроба была калі Андрэй Жвалеўскі абыйшоў мінскія кніжныя крамы.

Пасля гэтага слаўнага паходу нам шмат чаго распавялі, і цяпер я паспрабую сабраць усё ў адным месцы. І з часам буду абнаўляць.

Дзе ж набыць кнігу для падлетка на беларускай мове ў Мінску?

Кнігарня «Галіяфы»

Раздзел «Дзеткам». Можна гарантаваць, што ні адзіны падлетак не будзе шукаць сабе кнігу ў раздзеле з такой назвай, але падлеткавыя кнігі там ёсць. І кнігі цудоўныя.

  Арлоў Уладзімір, Татарнікаў Павел «Айчына»

Прэмія Цёткі 2017

Калі ваш падлетак цікавіцца гісторыяй, гэтая кніга для яго — шыкоўны падарунак.

  Несцяровіч Уладзімір «Эпоха русалкі»

Яшчэ не чытала сама, як толькі прачытаю, раскажу, на які ўзрост.

Гэта вершы, што ўжо цікава.

  Льюіс Клайв Стэйплз «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка»

Пераклад першай з сямі частак знакамітай кнігі.

  Станкевіч Юры «Брамнік заўжды самотны»

Лонг-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015

Пакуль не чытала, але ўжо замовіла.

  Шэін Аляксей  «Сем камянёў»

Прэмія Eurocon-2017 Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society)

Не переклад. Напісана на мове. Фэнтезі.

Хто бы ні складаў спісы кніг для падлеткаў на беларукай мове, гэта кніга будзе там абавязкова.

Хадасевіч-Лісавая Кацярына «Код геніяльнасці»

 

Нажаль, кнігі зараз у краме няма.

  Кэрал Льюіс «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса»

 

Імбрык

Дзіцячая літаратура

Гэйман Ніл «Караліна»

Вельмі жудасная гісторыя. Адны вочы-гузікі чаго вартыя…

Але ж гэта сапраўдная літаратура.
Кніга атрымала шмат прэстыжных прэмій: прэмію Небьюла за лепшую аповесць, прэмію Х’юга за лепшую аповесць, прэмію Брэма Стокера для маладых чытачоў, прэмію Локуса за лепшую аповесць для падлеткаў. У 2009 годзе па аповесці быў зняты мультыплікацыйны фільм, які выйшаў у пракаце пад назвай «Караліна ў Краіне кашмараў».

Антуан дэ Сент-Экзюперы «Маленькі прынц»
Першы наклад проданы, зараз можна замовіць кнігу.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура»

Праблема гэтага каталога ў тым, што там няма раздзелаў. 57 старонак, усе кнігі звалены ў адну кучу. Пошук працуе, але ж нада ведаць, што шукаць.

Знайшлі две кнігі.  Калі хто-небудзь можа подказаць нешта яшчэ, буду ўдзячная.

Шталенкова, К. I. «Адваротны бок люстра»

Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны ХVІ стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Сябрам выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбары Радзівіл, а таксама апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.

Мінскевіч, С.Л. «Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка»

Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай. Яго героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць шмат таямніц і вытрымаць неверагодныя выпрабаванні.

Выдавецтва «Янушкевіч»

Каталог

Пакуль на выйшла наша «Гімназія №13», для падлеткаў можна рэкамендаваць толькі адну кнігу, да і то толькі для дарослых падлеткаў.

Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта»

Тут ёсць казкі, якія будуць цікавыя падлеткам, а ёсць тыя, што яны пакуль не зразумеюць.

Але кніга добрая, калі набудзеце, самі прачытаеце с задавальненнем.

Выдавецкі дом “Звязда”

Літаратура для дзяцей

І асобна лепшы авантурны раман на беларускай мове. Тры кнігі.
Але ў продажы, па-мойму, ёсць толькі трэцяя.
Але іх можна спампаваць. Ніжэй я даю спасылку на б
еларускую інтэрнэт-бібліятэку — Камунікат.

Людміла Рублеўская

«Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”

«Авантуры студыёзуса Вырвіча»

«Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

    

 

Логвінаў

Кніжная палічка

Рома Свечнікаў «Рома едзе» Кніга 1 

Кніга-падарожжа для старэйшіх падлеткаў.

Купіць ўжо нельга, але па спасылке можна спампаваць.

Паўзэванг Гудрун «Хмара»

А вось гэтую кнігу я не здолела адшукаць ні ў якім выглядзе.

Вельмі шкада, але мабыць хто-небудзь мне дапаможа?

Я чытала яе па-рускі, гэта раман-катастрофа пра аварыю на выдуманай атамнай станцыі.
Вельмі жорсткі і вельмі праўдзівы.

Інтэрнэт крама. Логвінаў

Дзіцячая літаратура

Януш Корчак «Кароль Мацюсь Першы»

Януш Корчак «Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве»

Януш Корчак «Кайтусь-чарадзей»

Кнігарня. Беларускія электроныя кнігі

Раздзел «Дзецям і школьнікам»

Выбірайце і пампуйце, сучаснага там не шмат, але ёсць, напрыклад, «80 дзен вакол свету».

Камунікат. Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка

Дзіцячая літаратура

Тут мажна спампаваць кнігі Людмілы Рублеўскай

Беларуская палічка. Беларуская інтэрнэт бібліятэка

Дзіцячая літаратура

Ох, тут шмат чаго ёсць. Нават «Гары Потар»!

Нават ёсць альтернаціўны пераклад! 🙂 Але не ўсе кнігі перекладзены.

Асобна можно напісаць пра кнігі Толкіна.

«Хобіт, або вандройка туды і назад» у папяровым відзе недаступна, але яе можна спампаваць.

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Можна набыть на Імбрыке

А яшчэ існуе старонка на Livelib з перелікам кніг на мове.

І яшчэ асобна хачу параіць сайт Валерыя Гапеева, дзе можна прачытаць аповесць «Урокі першага кахання» і не только яе.

І захаваць тут спасылку на артыкул са спісам літаратуры для школьнікаў.

Што не так са школьнымі спісамі літаратуры на лета? (альтэрнатыўны спіс)

Добавить комментарий